Тэма: Мая дзяўчына/ 마이 걸 / My girl / 2005 / TVRip

Назва: Мая дзяўчына/ 마이 걸 / My girl
Год: 2005
Краіна: Паўднёвая Карэя, SBS
Жанр: рамантычная камедыя, драма
Рэйтынг IMDB: 8.0/10
Працягласць: 16 серый па ~60 хвілінаў
Пераклад: Субтытры
Cубтытры: Беларускі хардсаб
Сцэнар: Хон Чон Ын (홍정은), Хон Мі Ран (홍미란)
Рэжысёр: Чон Кі Сан (전기상), Пак Су Чхоль (박수철)
Акторы:
Йі Тон Ук (이동욱) у ролі Соль Гон Чана
Йі Та Хэ (이다해) у ролі Джу Ю Рын
Йі Чун Кі (이준기) у ролі Со Джона У
Пак Сі Ён (박시연) у ролі Кім Со Хён
Пра фільм: Вельмі дынамічная паўднёвакарэйская дарама, якая ўздымае настрой і здымае любы від дэпрэсій (хоць параўці таксама трохі прыйдзецца)
Сутнасць серыяла:
Соль Гон Чан, спадчыннік сеткі шыкоўных L'Avenuel Hotel, на просьбу свайго цяжкахворага дзядулі шукае згубленую ўнучку. Але пошукі марныя і дзядулю робіцца ўсё горай і горай. І тут лёс зводзіць героя з Джу Ю Рын, якая працуе гідам для японскіх і кітайскіх турыстаў на востраве Чэджу. Джу Ю Рын пражыла ўсё жыццё ў нястачы і ўцёках ад бацькавых крэдытораў. І якраз цяпер ёй не хапае грошай, каб расплаціцца з чарговым доўгам бацькі, таму яна хаваецца ад бандытаў, якія палююць за ёй, і гатовая на любыя хітрыкі дзеля грошай. Пасля нядоўгага знаёмства Соль Гон Чан, ацаніўшы здольнасць Джу Ю Рын бессаромна маніць, вырашае наняць яе на ролю згубленай унучкі з тым, каб яго дзядуля пайшоў на той свет са спакойным сэрцам. Вось тут усё і пачынаецца...
Мова: карэйская (арыгінал), беларуская (хардсаб)
Якасьць: TVRip
Фармат: AVI
Відэа кодак: XviD
Аўдыё кодак: MP3
Відэа: 640x352 29.97fps
Аўдыё: 48000Hz stereo 133Kbps
Апошні раз адрэдагавана koshul (2010-07-19 23:46:28)






