1

Тэма: Прэзэнтацыя Kamunikat.org у Менску

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку (Польшча). І вось нарэшце 29 верасня  адбудзецца афіцыйная прэзентацыя Kamunikat.org у Беларусі і разам з тым святкаванне 10-гадовага юбілею. Дзень нараджэння ладзіць Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое доўгі час паспяхова супрацоўнічае з бібліятэкай Kamunikat.org.

Падчас імпрэзы адбудзецца:

  • выстава-кірмаш кніг, выдадзеных беларусамі Беласточчыны;

  • прэзэнтацыя праекту “Беларусы Польшчы” вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча.

Імпрэза адбудзецца ў сераду, 29 верасня, у “Галерэі Ў” (праспект Незалежнасцi 37а, ст. м. Плошча Перамогi). Пачатак а 18-й гадзіне.

Крыніца