Topic: Праблемы з трэкерам

Спадарства!

Хутчэй за ўсё, зараз існуе праблема з торэнт-трэкерам, якая не дазваляе карыстальнікам знаходзіць адзін аднаго. Упэўнены, праблема неўзабаве будзе разьвязана.

Калі вы бачыце гэтую праблему, паспрабуйце скарыстаць DHT. Гэта павінна дапамагчы. Калі гэткае магчымасьці няма, пачакайце крыху пакуль праблема ня зьнікне.

Выбачайце за тэхнічныя непаладкі.

Re: Праблемы з трэкерам

Здаецца што праблема разьвязаная. Калі не - паведамляйце ў гэтай галіне.

Re: Праблемы з трэкерам

Напрыклад вось гэтая раздача: http://www.torrent.by/post/393/#p393
rtorrent нават не спрабуе пералічыць хэш. uTorrent і qBittorrent кажуць, што файл пашкоджаны і адмаўляюцца пачынаць раздачу.
Торэнт ствараў uTorrent'ам двойчы. апошні раз - вось зараз.
Праз недзе паўтары-дзьве гадзіны дабяруся да іншага кампутару, дзе ўсталяваны qBittorrent і паспрабую яшчэ перастварыць torrent-файл qBittorrent'ам.

Re: Праблемы з трэкерам

Хм...
Ствары торэнт-файл qBittorrent'ам і нібы ўсё добра, стаю на раздачы.
Прысмактаўся б хто, каб праверыць ці працуе.

Re: Праблемы з трэкерам

Раздача працуе. Праўда, торэнт атрымалася спампаваць раза зь пяцідзясятага.

Re: Праблемы з трэкерам

самая вялікая праблема тое, што хуткасць невялікая. проста звычайна хапае 25-30 хвілін спампаваць новы фільм. а тут трэба паўдні. разумею, што інтэрнэт у Беларусь не ахці((( таму заўсёды пакідаю на раздачы файлы адсюль у першую чаргу. з іншых трэкераў спыняю

Re: Праблемы з трэкерам

гэта ж ніфіга сабе павінны быць хуткасці! Гэта які фільм за паўгадзіны пампуецца - 700МБ, альбо 1,4 ці можа 4,3?

Re: Праблемы з трэкерам

1,4гб. Хуткасць даходзіць да 1,5-2мб/с.

Re: Праблемы з трэкерам

нефігова. у мяне максімум здараецца 800 кбіт\с ...

Re: Праблемы з трэкерам

значыць спампоўка ўсяго 100кб/с? маленькая(( я проста ў Літве зараз навучаюся. дык тут таннейшы інтэрнэт ў Еўропе і вельмі хуткі

Re: Праблемы з трэкерам

Не магчыма спампаваць амаль ні ваднога таррэнта, пакуль не увайшов у сістэму. Выпраўце, калі ласка.

Re: Праблемы з трэкерам

Растлумачце,калі ласка, а што гэта за гісторыя з "зачыненьнем" сайту і з baravik.org?? http://nn.by/?c=ar&i=40995

Re: Праблемы з трэкерам

Чуткі там нейкія пачалі распаўсюджваць. Прычыны спыненьня працы былі тэхнічныя.

На наконт baravik.org - глядзіце дол старонкі. Ужо месяц ці два як вісіць. Ён ёсьць проста люстэркам torrent.by Лепей ім не карыстацца зараз, па тэхнічных прычынах.

Re: Праблемы з трэкерам

зразумела) Дзякуй))

15

Re: Праблемы з трэкерам

пры бадзянні па форуме часта бачу старонку з надпісам

500 Internal Server Error
----------------------------------
             nginx



чыя праблема?