1

Тэма: Зборнік "Гадуем беларусаў" (Частка 2) / 2010

Спампаваць: magnet link

Назва: Зборнік метадычных і дапаможных матэрыялаў "Гадуем беларусаў. Частка 2: для сярэдняй школы"
Год: 2010
Краіна: Беларусь
Памер: 4.36 Gb (4 683 029 912 байтаў)
Хэш: e25c7122f954f1629195bccf775685e374266823
Першакрыніца: http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3407201

http://s014.radikal.ru/i327/1104/8c/49e52bd976f0.jpg

Пра дыск:
Змест другой часткі мультымедыйнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы” прадвызначаны галоўнай тэндэнцыяй сучаснай адукацыі, калі метады пасіўнага навучання адсоўваюцца на другі план, а прыярытэт надаецца актыўным і інтэрактыўным прыёмам ды падыходам.
Такім чынам, у “Гадуем беларусаў-2” укладальнікі зрабілі акцэнт на метады і сродкі дэмакратычнага ўзаемадзеяння паміж настаўнікам і вучнямі (насуперак звыкламу аўтакратнаму “настаўленню”) – менавіта такі падыход, на нашую думку, найлепш далучае навучэнцаў да новых ведаў, навыкаў, уменняў і каштоўнасцяў. Так, у раздзеле “Метадычная скарбонка” настаўнік знойдзе разгорнуты дапаможнік па інавацыйных метадах і формах навучання: тэхналогія педмайстэрняў, нацыянальнае ўзгадаванне, адукацыя на прыродзе, кааператыўнае навучанне, метад актыўнай ацэнкі, навучальны гурток, народныя гульні… Там жа ён зможа пазнаёміцца з досведам калегаў, якія паспяхова практыкуюць актыўныя метады навучання і выхавання. У раздзеле “Пазакласная праца” змешчаны віктарыны, гульні, апісанні трэнінгаў і семінараў, дапаможнікі па стварэнні школьных гурткоў, фальклорных калектываў, сцэнары школьных святаў – а таксама вершы і спеўнік, які аздобяць любую вучнёўскую імпрэзу. Далучыць навучэнцаў да дэмакратычных каштоўнасцяў дапамогуць матэрыялы раздзелаў “Навучанне дэмакратыі” і “Школьнае самакіраванне”. Па-ранейшаму вялікім блокам прэзентаваны аўдыёвізуальныя навучальныя сродкі: у раздзелах “Аўдыёкнігі”, “Музыка”, “Відэа” выкладзены легендарныя “150 пытанняў па гісторыі Беларусі”, праграмныя творы беларускай літаратуры, навучальныя відэаролікі, анімацыйныя і гульнёвыя фільмы, класічная і сучасная музыка, фанаграмы і караоке. Каштоўнай “рызынкай” музычнага раздзела ўкладальнікі лічаць школьныя песні на вершы Сержука Сокалава-Воюша, напісаныя адмыслова для “Гадуем беларусаў”. Тэчка “Выяўленчае мастацтва” дапаможа вырашыць праблему нагляднасці на ўроках па выяўленчым мастацтве, матэрыялы раздзелу “Вядомыя беларусы свету” прыдадуцца для ўзняцця нацыянальнай самаацэнкі, паспрыяюць разуменню, што “меч і кудзеля продкаў” няўхільна ўплываюць на нашае сённяшняе жыццё…
У стварэнні “Гадуем беларусаў-2” паўдзельнічала больш за 120 чалавек. Рэдакцыя шчыра спадзяецца, што кожны з карыстальнікаў, у сваю чаргу, падзеліцца ўласнымі матэрыяламі і распрацоўкамі з калегамі, бацькамі, аднадумцамі. Дыскі прызначаны для некамерцыйнага карыстання.

http://i19.fastpic.ru/big/2011/0401/67/d9a2b7d1e0ef9bc0ba6db4c9c6dda667.png

Апошні раз адрэдагавана chtosci (2012-12-14 16:13:37)

Прычэпкі допісу

Hadujem_bielarusau_2.torrent 116.03 кБ, 48 спампоўванняў з 2012-12-14 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Зборнік "Гадуем беларусаў" (Частка 2) / 2010

Валеру, а торэнт дзе?

3

Працяг: Зборнік "Гадуем беларусаў" (Частка 2) / 2010

dzidzitop напісаў:

Валеру, а торэнт дзе?

Не так шпарка! Чакайце smile Дый спасылка з хэшам працуе, калі што...

Апошні раз адрэдагавана volat1902 (2011-08-28 17:06:56)

4

Працяг: Зборнік "Гадуем беларусаў" (Частка 2) / 2010

Дачакаўся. Дзякуй.

5

Працяг: Зборнік "Гадуем беларусаў" (Частка 2) / 2010

Дайце сцягнуць, калі ласка

6

Працяг: Зборнік "Гадуем беларусаў" (Частка 2) / 2010

сіды мае, сіды
дзе ж вы? дзе ж вы? дзе? smile


пс. застануся на раздачы

7

Працяг: Зборнік "Гадуем беларусаў" (Частка 2) / 2010

Выправіў торэнт-файл, бо ў прычэпку быў біты. Зябярыце новы хто раздае ці пампуе