Тэма: Янка Купала / Тутэйшыя / радыёспектакль / 2011 / MP3 / 128 kbps

Спампаваць: magnet link

http://i58.fastpic.ru/big/2013/1203/01/acea1d14873111298fcc2846b7e98f01.jpg

Жанар: радыёспектакль
Год запісу: 2011
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Час гучаньня радыёспектакля: 02:24:51
Бітрэйт: 128 kbps
Фармат: mp3, 44,1 kHz, mono
Памер: 132 MiB

Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін.
Кампазітар: Уладзімір Кур’ян
Рэжысёр радыёверсіі: Ліка Пташук
Гукарэжысёр: Ларыса Гаршунова
Рэдактар: Галіна Шаблінская

Ролі выконвалі:

  • Мікіта Зносак, калежскі рэгістратар — народны артыст Беларусі Віктар Манаеў,

  • Гануля Зношчыха, яго маці — народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч,

  • Янка Здольнік, настаўнік — артыст Аляксандр Малчанаў,

  • Лявон Гарошка, паважаны селянін — народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў,

  • Аленка, яго дачка — заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік,

  • Наста Пабягунская, дзяўчына няведамых заняткаў — заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава,

  • Гэнрых Мотавіч Спічыні, Мікітавы настаўнік — народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка,

  • Усходні вучоны — заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Падабед,

  • Заходні вучоны — артыст Аляксандр Гарцуеў,

  • Дама — заслужаная артыстка Беларусі Наталля Качаткова,

  • Поп — народны артыст Беларусі Арнольд Памазан,

  • Спраўнік — артыст Ігар Дзянісаў,

  • Пан, Абарванец — артыст Вячаслаў Паўлюць,

  • Немец, Польскі афіцэр, Начальнік патруля — артыст Алег Гарбуз.

Радыёспектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы па вядомай п’есе народнага паэта Беларусі.
У ролях цалкам заняты склад акцёраў, якія працавалі ў тэатральнай пастаноўцы.

«Тутэйшыя» — сатырычная трагікамэдыя Янкі Купалы (у вызначэньні аўтара — «трагічна—сьмяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях»). П'еса завершаная ў жніўні 1922 году. У аснове п'есы — роздум аўтара пра гістарычныя шляхі і будучыню беларускага народу. Я. Купала выказвае глыбокую трывогу за духоўную спадчыну беларускага народу, яго нацыянальную сьвядомасьць. Сваім творам  ён заклікае змагацца з тутэйшасьцю — беспрынцыповасьцю, недастаткова разьвітай сьвядомасьцю, пасіўнасьцю, скоранасьцю.
Cцэнічнае жыццё п'есы пачалося ў Беларускім дзяржаўным тэатры ў 1926 годзе пастаноўкай расейскага рэжысэра М. Папова. Але хутка п'еса была знятая з рэпертуару як твор нацыяналістычны. У 1990 годзе спэктакль быў пастаўлены на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы рэжысэрам М. Пінігіным, які перачытаў трагікамэдыю як філязофскі трагіфарс. З перапынкамі спэктакль ішоў на сцэне тэатру да 2010 году.

Акрамя радыёспектакля ў раздачу ўключаны фрагмент інтэрв'ю з Віктарам Манаевым, якое было зроблена адразу пасля радыёпрэм'еры «Тутэйшых» (працягласць інтэрв'ю 00:13:02, памер 12 MiB).

Прычэпкі допісу

Janka Kupala - Tutjejshyja.torrent 11.9 кБ, 151 спампоўванняў з 2013-12-03 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Янка Купала / Тутэйшыя / радыёспектакль / 2011 / MP3 / 128 kbps

А зыходнікі адкуль ? Яно на дыску выходзіла ?

Дарэчы, нагадваю ўсім што ў мяне ёсьць вялікая калекцыя аўдыё спектакляў і казак, якую ніхто не разабраў.
І ў мяне часу на гэта дакладна ня будзе. wink

3

Працяг: Янка Купала / Тутэйшыя / радыёспектакль / 2011 / MP3 / 128 kbps

chtosci напісаў:

А зыходнікі адкуль ? Яно на дыску выходзіла ?

У суботу-панядзелак было на першым канале беларускага радыё. А я проста зрабіў запіс.