1

Тэма: Браніслаў Тарашкевіч. - Выбранае (1991) / PDF

Спампаваць: magnet link

right

Год: 1991
Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч
Жанр: крытыка, публіцыстыка, пераклады
Выдавецтва: "МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА"
ISBN: 5-340-00498-8
Мова: беларуская
Фармат: PDF
Якасьць: уласна адсканаваныя старонкі
Колькасьць старонак: 169 (318)

Апісаньне:
Браніслаў Тарашкевіч вядомы сёньня як аўтар першай граматыкі беларускай літаратурнай мовы, а таксама сваімі перакладамі нясьмяротных твораў Адама Міцкевіча і Гамэра. Даваенная Заходняя Беларусь і шырэй - сьвет - ведалі яго як лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальніка т кіраўніка статысячнай Беларускай сялянска-рабочай Грамады. Сярод творчай спадчыны Б. Тарашкевіча вялікае месца займае публіцыстыка. Яна нясе ў сябе непаўторны вобраз эпохі пошукаў і барацьбы за зьдзяйсьненьне высокіх ідэалаў народа. "Выбранае" ўключае публіцыстычныя выступленьні Тарашкевіча ў Сойме Рэчы Паспалітай Польшчы, таксама мова- і літаратуразнаўчыя эцюды раньніх і апошніх год яго жыцьця, фрагменты з "Іліяды" Гамэра.

Зьмест:

  • Арсень Ліс. Слова, сказанае ў абарону сейбіта
    Культурна-асветныя артыкулы
    палітычная публіцыстыка
    пераклады
    каментарыі


http://i26.fastpic.ru/thumb/2011/0724/d7/c36883bc52e777002fec200ad5d906d7.jpeg http://i26.fastpic.ru/thumb/2011/0724/7d/3b53d57ce295f1d04b0e459908ef527d.jpeg http://i26.fastpic.ru/thumb/2011/0724/a0/7abde5a339eb27e401d739505b0970a0.jpeg http://i26.fastpic.ru/thumb/2011/0724/85/7fb72ffe22deadb29fa53fc5f17a8585.jpeg

Апошні раз адрэдагавана Tosha13 (2011-07-27 14:14:16)

Прычэпкі допісу

Branislav Tarachkevich_vybranae_1991.pdf.torrent 12.3 кБ, 121 спампоўванняў з 2011-07-27 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Браніслаў Тарашкевіч. - Выбранае (1991) / PDF

Дабрыдзень сябры! Выкладваю насамрэч выдатню кнігу, такую зараз ня знойдзеш нідзе. Калі ласка, заставайцеся на раздачы, бо я хутка паеду за мяжу  smile . У далейшым планую выкласьці яшчэ шмат кніг з разраду - букіністыкі. Дзякую за ўвагу!

3

Працяг: Браніслаў Тарашкевіч. - Выбранае (1991) / PDF

Дзякуй, кніга цікавая.

Але лепш дамовіцца з палічкай а не цягнуць усё на торэнт. Яны зараз pdf/djvu выстаўляюць, і ня будзе ніякіх праблем з "заставайцеся на раздачы"

4

Працяг: Браніслаў Тарашкевіч. - Выбранае (1991) / PDF

chtosci - Добра, у далейшым адсканаваныя кнігі буду выкладаць менавіта туды, калі Вы так жадаеце. Але ж тут ёсьць кнігі нават проста ўзятыя з сеціва...Навошта тады яны тут? Па-мойму гэта проста несправядліва, я стараўся, сканаваў для карыстальнікаў баравіка, а Вы мне "на палічку"  neutral

Апошні раз адрэдагавана Tosha13 (2011-07-27 14:58:49)

5

Працяг: Браніслаў Тарашкевіч. - Выбранае (1991) / PDF

Tosha13 напісаў:

chtosci - Добра, у далейшым адсканаваныя кнігі буду выкладаць менавіта туды, калі Вы так жадаеце. Але ж тут ёсьць кнігі нават проста ўзятыя з сеціва...Навошта тады яны тут? Па-мойму гэта проста несправядліва, я стараўся, сканаваў для карыстальнікаў баравіка, а Вы мне "на палічку"  neutral

Я магу вас запэўніць, што карыстальнікі палічкі будуць ня меньш удзячныя. wink Да таго ж гэта адныя і тыя ж людзі.

Выкладаць кнігі тут не забаронена. Я проста кажу пра больш зручную пляцоўку. Для карыстальнікаў будзе прасьцей спампаваць з палічкі а не праз баравік. У палічкі ўсё ж нармалёвы хостынг і даступнасьць кнігі не залежыць ад колькасьці чалавек на раздачы. Чаму выкладаюць тут замест палічкі - пытаньне да аўтараў раздач.

6

Працяг: Браніслаў Тарашкевіч. - Выбранае (1991) / PDF

Варыянт - выкладаць і на баравіку, і на палічцы.

7

Працяг: Браніслаў Тарашкевіч. - Выбранае (1991) / PDF

chtosci - Дзякую, зразумеў). Згодны!

8

Працяг: Браніслаў Тарашкевіч. - Выбранае (1991) / PDF

daicie chutkaśći kali łaska

9

Працяг: Браніслаў Тарашкевіч. - Выбранае (1991) / PDF

piascotny, http://knihi.com/Branislau_Taraskievic/ … ady.html#1