1

Тэма: прагляд фільму Amazing Grace ("Цудоўна ласка")

У пятніцу, 23 красавіка, а 19-й гадзіне ў Галерэі Ў адбудзецца прагляд фільму Amazing Grace ("Цудоўна ласка"). Фільм агучаны па-беларуску.

Крыху пра фільм. Гэта рэальная гісторыя Уільяма Уілберфорса. Галоўнай справай яго жыцця стала барацьба ў брытанскім парламенце за адмену гандлю людзьмі і нявольніцтва.

На пачатку гэта падавалася амаль неверагодным - гандляры людзьмі мелі занадта вялікую ўладу і грошы, каб іх можна было лёгка зрынуць. Потым, калі Уільям пачаў набліжацца да перамогі, вайна з Францыяй рэзка перамяніла сітуацыю і пабурыла ўсё, што так цяжка далося. Аднак ён не згубіў веры...

Фільм поўны вельмі прыгожых і кранальных сцэнаў. Гульня актораў выдатная.

А галоўнае: кіно пра тых, хто не губляе надзею, нават калі шэрасць вакол безнадзейна непераможная...

http://community.livejournal.com/minsk_by/6503613.html