1

Тэма: Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1959 гг / ПартызанFilm / 2008

Спампаваць: magnet link

right

Год выпуска: 2008
Краіна: Беларусь
Жанр: дакументальны
Працяг: 46:29
Памер: 180 МБ
Пераклад: Не патрабуецца

Рэжысёр: Антось Цялежнікаў

Пра фільм: Да сёньняшняга дня тэма пасьляваеннага антыкамуністычнага партызанскага руху зьяўляецца белай плямай беларускай гісторыі. Аб падзеях тых дзён нам распавядаюць толькі кароткія архіўныя зьвесткі, а нешматлікія жывыя ўдзельнікі тагачасных падзеяў да сёньняшняга дня захоўваюць маўчаньне. Аб сюжэце дакумэнтальнага фільму расказвае ягоны рэжысэр, Антось Цялежнікаў:

А. Цялежнікаў: Фільм наш аснаваны на кнізе "Беларускі супраціў", якую напісалі гісторыкі Сяргей Ёрш і Сяржук Горбік. Кніга была створаная на падставе архіўных дакумэнтаў, мэмуараў, а таксама размоваў з апошнімі жывымі ўдзельнікамі тых падзеяў. Мы вырашылі гэтую кнігу ілюстраваць - зрабіць агульнадаступны сучасны дакумэнтальны фільм, які будзе візуальна адкрываць беларусам гэтую старонку гісторыі.

Задоўга да свайго выхаду на экраны стужка прыцягнула ўвагу беларускага КДБ. У канцы 2006 году на беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя трое беларускіх студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў здымках дакумэнтальнага фільму. Спэцслужбы канфіскавалі ў іх кампутары. Супрацоўнікі КДБ шукалі ў іх, між іншым, рабочыя матэрыялы да фільму аб беларускім антыкамуністычным супраціве.

Стваральнікі дакумэнтальнай стужкі не выключаюць, што беларускія ўлады пастараюцца ачарніць іх твор, таму заклікаюць кожнага, хто мае такую мажлівасьць, самому паглядзець і ацаніць фільм.

Аляксей: Вельмі верагодна, што па БТ пакажуць нейкі паклёпніцкі сюжэт, у які ўключаць кадры з нашай прэзэнтацыі або фільму. Але калі ўлады так зробяць, гэта будзе сьведчыць толькі пра тое, што мы выканалі сваю справу добра, стварылі нешта вартае. Калі ж улады так ня зробяць - тым лепш.

Стужка "Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг." доўжыцца ўсяго 46 хвілінаў, але пададзеных ў ёй фактаў хапіла б на некалькі паўнамэтражных фільмаў. Дакумэнтальная стужка, дзякуючы добрай рэжысуры й рэалістычнай рэканструкцыі падзеяў, як сапраўдны трылер, трымае гледача ў напружаньні да астатніх сэкундаў.

Стваральнікі карціны пастараліся асьвятліць старонку гісторыі, якую ўлада доўгія гады скрывала ад беларускага грамадзтва. Яны зрабілі гэта нават нягледзячы на небясьпеку, якая ім пагражала. Фільм варты таго, каб зь ім пазнаёмілася шырокае кола беларускіх гледачоў. Ацэнку тагачасным падзеям няхай кожны дасьць сам.

Якасць: DVDRip
Фармат: AVІ
Відэа кодэк: DivX
Аудыё кодэк: MPEG Audio
Відэа: XVID 352x288 20.00fps 384Kbps
Аудыё: MPEG Audio Layer 3 44100Hz stereo 128Kbps

Здымкі экрана Паказаць
right
right

Апошні раз адрэдагавана fin (2010-07-28 08:13:39)

Прычэпкі допісу

Belaruskі_pasljavaenny_antysaveckі_supracіu_[baravik.org].torrent 13.81 кБ, 120 спампоўванняў з 2010-07-27 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

Працяг: Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1959 гг / ПартызанFilm / 2008

Дякую !

3

Працяг: Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1959 гг / ПартызанFilm / 2008

а это на русскому языку?

4

Працяг: Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1959 гг / ПартызанFilm / 2008

Вялікі дзякуй!

5

Працяг: Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1959 гг / ПартызанFilm / 2008

Глядзець онлайн "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.":