1

Тэма: Акропаль / Дзе вы згубілі мяне? / 2007 / MP3 / 320 Kbps

Спампаваць: magnet link

Выканаўца: Акропаль
Альбом: Дзе вы згубілі мяне?
Жанр: Rock
Год: 2007
Краіна: Беларусь, Смалявічы
Сайт гурта: http://akropal.ucoz.ru/
Бітрэйт: 320 Kbps
Фармат: MP3, 44100Hz Joint Stereo
Памер: 95.4 Mb (100 105 146 байтаў)
Хэш: bed32a961a61d6fec50c73bea5a7eaae728e73be

http://akropal.ucoz.ru/_ph/1/2/551736801.jpg

Апісанне:
Смалявіцкі гурт "Акропаль" стварыўся ў 2001 годзе. Першая праграма «Фабрыка мяккіх цацак» была напісаная яшчэ ў 1994 годзе і сем год чакала на свой час.
Першапачаткова Акропаль задумваўся як арт-калектыў -  музыка мусіла спалучацца з тэатральнымі пастаноўкамі на сцэне. Менавіта гэтым тлумачыцца дастаткова вялікі першы склад – 9 чалавек.
Другая праграма «У двух кроках ад жыцця» запісаная і пабачыла свет у 2003-2004 гг. Як кажуць удзельнікі гурта, «на жаль, у канцэртным варыянце яна амаль не гучала па многіх, не залежных ад удзельнікаў калектыва прычынах, але галоўнае – гэта быў крок наперад».
Гурт імкнуўся да развіцця, што адлюстравалася ў творчасці. Наступная праца – «Дзе вы згубілі мяне?» - канцэптуальная праграма з новым для Акропаля падыходам і добрым гукам, гэтая праграма цалкам запісаная па-беларуску.
На сёння ў складзе гурта 4 асобы, але гэта абсалютна нічога не значыць, бо гурт гатовы да эксперыментаў.
Гурт паспеў засвяціцца на канцэртах у Смалявічах, Жодзіне, Барысаве, Горках, Крэве і ў Менску.
Музычны крытык Вітаўт Мартыненка пра "Акропаль": "Прыемна ўражаны. Я не чакаў, што некаторыя гурты, напрыклад, “Акропаль”, будуць гучаць лепш, чым я чуў з дыска. Гэта каманда рэдкага ўзроўню. Музыка так загружае эмацыйна, што забываешся на сьвятло на сцэне, на касьцюмы, проста слухаеш музыку. “Акропаль”, аказваецца, падаваў заяўку на “Басовішча”, але яе нават не разглядалі. Калі дзе-небудзь будзе які-небудзь праект, я першы зацьверджу музыкантаў, таму што гэта павінна гучаць на рэспубліку. На сайце “Тузін гітоў” яны зь першага разу з дванаццатай пазыцыі падняліся на чацьвертую. І публіка сёньня паказала, што патрэбныя  не касьцюмы, не настрой, не пустыя тэксты. Дзякуючы FM-му, гэта настолькі ўсім надакучыла, што людзі сасьпелі да асэнсаваньня музыкі."

Змесціва торэнта:

13.9 MB    11. Еўропа + Беларусь -.mp3
10.8 MB    06. Requiem.mp3
10.3 MB    03. Глядзець ці лятаць.mp3
9.79 MB    09. Памер Максім.mp3
9.42 MB    01. Прывітанне.mp3
9.29 MB    02. Звер.mp3
7.74 MB    08. ВЫ.mp3
6.75 MB    07. Дзе ты дзе.mp3
6.31 MB    05. Надзея.mp3
5.43 MB    10. ЗГУБІЛІ МЯНЕ.mp3
4.91 MB    04. ДЗЕ.mp3
657 KB    Cover.jpg

Апошні раз адрэдагавана volat1902 (2011-08-12 17:11:11)

Прычэпкі допісу

Akropal__Dzie_vy_zhubili_mianie_(Belarus)(Rock)(2007).torrent 16.08 кБ, 31 спампоўванняў з 2011-08-12 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.